Бел  Рус  Eng
                        

                        

ICQ:
605740329
E-mail
istoriatour@gmail.com

Наш нумар:
017 285 64 74
Velcom
029 677 00 46
029 922 10 85
MTC
029 577 90 89
Life
025 548 02 63
Наш адрас:
г. Мінск, вул. Сурганава, 76 - 108.
Сувязь з дырэктарам:
t.a.bardina@gmail.com
029 653 65 40


Рэтра-таварыства "Наша Перамога":


Таварыства “Наша Перамога” – беларуская грамадская арганізацыя, якая была створана 13 красавіка 1999 г. і аб’ядноўвае больш за 50 калекцыянераў і аматараў рэтра-машын, а таксама калекцыянераў масштабных мадэляў-копіяў з розных куткоў Беларусі. Таварыства зарэгістаравана і мае зацверджаны Статут. Сярод задач даследаванне і захаванне помнікаў транспарта. Мэта – стварэнне на Беларусі музея тэхнікі і транспарту. Поўная назва арганізацыі – Таварыства абароны помнікаў тэхнікі і транспарта “Наша Перамога”. Нязменным кіраўніком Таварыства ўжо бльш за 10 год з’яўляеца Васіль Цярэшка.


Васіль Цярэшка – нарадзіўся 13 красавіка 1964 г.

Скончыў энергетычны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытуту, працаваў інжэнерам. Наступную адукацыю па спецыяльнасці “менеджер-эканаміст” атрымаў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

Пры кінастудыі “Беларусьфільм” скончыў адміністратыўныя курсы.

Жанаты, мае сына і дачку.

З 1999 г. нязменны кіраўнік Таварыства рэтра-транспарта “Наша Перамога”.

Прафесійны аўтарэканструктар.

Актыўна супрацоўнічае з кінастудыяй “Беларусьфільм” і агенцтвам "Гісторыя-Тур"


Таварыства наладжвае рэтра-прабегі, выставы рэтра-транспарта і разнастайныя патрыятычныя мерапрыемствы, закліканыя прыцягнуць увагу да таго ці іншага аспекта нашай гістарычнай спадчыны.

Машыны ўдзельнікаў Таварыства запатрабаваны ў здымках гістарычнага кіно. Яны здымаліся ў такіх фільмах, як “Смяротная сутычка”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Смерш”, “Снайпер”, “Замах”, "У жніўні 44-га" і інш. Для Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” удзельнікамі Таварыства былі створаны такія аўтамабілі, як “ЗІС-5”, “Студэбекер” і “Мэрсэдэс 230”. Для кінафільмаў “Дняпроўская мяжа” і “Бресцкая крэпасць” былі ўзноўлены бронеаўтамабіль БА-20 і аўтамабіль-легенда ГАЗ-АА (Палутарка).

Таварыства шчыра вітае ўсіх аматараў і прыхільнікаў старажытнай тэхнікі і сардэчна запрашае да супрацоўніцтва і ўступленне ў Таварыства, для чаго патрэбна толькі даслаць выяву экспаната і яго апісанне на адрас: zsasnouski@tut.by

Кароткая гісторыя дзейнасці:
Першая акцыя Таварыства адбылася 9 траўня 1999 г., калі жыхары і госці Мінска ўбачылі нязвыклую калону з пяці "Перамог", якія з уключаным святлом няспешна рушылі ад пляцу Незалежнасці да пляцу Перамогі. На пляцы Перамогі з "Перамог" выйшлі ветэраны ІІ-й Сусветнай вайны і ў суправаджэнні сяброў Таварыства ўсклалі кветкі да вечнага агню.

Значнай з’явай 2000 г. было святкаванне 55-й гадавіны Перамогі ў ІІ-й Сусветнай вайне. 8 траўня на Кастрычніцкім пляцы ў Мінску было прадстаўленна больш за 30 адзінак аўта- і мотатранспарту сярэдзіны XX ст. Кульмінацыяй свята стаўся ганаровы праезд машын Таварыства па галоўным праспекце сталіцы ад Кастрычніцкага пляцу да пляцу Незалежнасці. Наперадзе калоны ішоў духавы аркестр.

4 лістапада 2000 г., у гонар 118 гадавіны з дня нараджэння Я.Коласа, была здзейснена аўтарэтравандроўка "Па Коласавых мясцінах, на Коласавых машынах", у якой прымалі удзел выключна "Перамогі", бо менавіта такую машыну меў у карыстанні пасля вайны наш славуты песняр. Рэтравандроўка Мінск - Слуцк - Лютавічы - Мінск адбылася ў гонар 80-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

2001 год вызначыўся буйнымі турыстычнымі аўтарэтравандроўкамі: рэтрапрабег Масква-Мінск-Брэст-Масква (2 тыс. км.), рэтрападарожжа па Заходняй Беларусі (Слонім, Ружаны, Косава, Пінск, Бяроза), падарожжа ў Друцк (1000-годдзе горада), вандроўка па радзівілавых мясцінах (Мір, Нясвіж, Клецк, Радзівілімонты, Копыль, Слуцк).

21 снежня 2002 года адбылося рэтра-падарожжа "Гасцінцам Купалы" Мінск-Ворша-Ляўкі-Мінск.

Ва ўсе наступныя гады дзейнасць Таварыства, поруч з класічнымі мерапрыемствамі (выставы, прабегі і вандроўкі), уключала імпрэзы беларускіх турфірм і грамадскіх аб'яднанняў, экскурсіі па Мінску і Беларусі для замежных гасцей, а таксама вяселлі.
































Наша рассылка

Экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТАМАСТАК
Алег Белавусаў


РЭТРА-ТАВАРЫСТВА
"Наша Перамога"


www.nordmarine.ru