|
||||||||||||
|
Экскурсія: “Падарожжа праз стагоддзі” Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ
Адзін са старэйшых гарадоў Беларусі. У Іпацьцеўскім летапісе ён згадваецца пад 1252 г., аднак сляды селішча вядомыя ўжо ў XI ст. Росквіт Слоніма прыпадае на сярэдзіну XVIII ст., калі ў горадзе гаспадарыў вялікі гетман Міхал Казімір Агінскі, дзядзька знакамітага кампазітара. Пры Агінскім тут былі пабудаваны прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дыванаў і габеленаў. Гэта ён арганізаваў будаўніцтва першага Балтыйска-Чарнаморскага калектара - канала, які зараз носіць яго імя. У горадзе Агінскі пабудаваў палац, школу, тэатр, друкарню, конны манеж і разбіў парк. Фінансаваў два оперныя калектывы і аркестр. Слонімская опера гастралявала нават у Варшаве! Зрэшты, і зараз тут ёсць уласны Слонімскі драматычны тэатр.
Дзярэчын Упершыню Дзярэчын згадваецца ў Літоўскай метрыцы, дзе вялікі князь Вітаўт перадаў мястэчка Васілю Капачу "за добрую службу". Шмат гаспадароў змянілася ў Дзярэчыне, і толькі ў 17 ст. наступіў росквіт. У той час Дзярэчын знаходзіўся ў валоданні князёў Палубінскіх, а пазней, у якасці пасагу, мястэчка з усімі маёнткамі дасталася знакамітаму роду Сапег, якія валодалі вялікімі багаццямі не толькі ў Гарадзенскай губерні, але і ва ўсім Літоўскам краі. У 1739 г. уладальнікам Дзярэчына стаў Аляксандр Міхаіл Сапега. Менавіта пры яго жыцці быў пабудаваны дзярэчынскі палац, дзе знаходзілася вялікая мастацкая калекцыя, якая налічвала каля трохсот палотнаў вядомых мастакоў Еўропы. Была вядома шыкоўная бібліятэка, якая па колькасці выданняў і іх каштоўнасці саступала ў Вялікім княстве Літоўскам толькі радзівілаўскай бібліятэцы. У сядзібе Сапегі быў выдатны і дзіўны для нашых шыротаў сад, у якім выгадоўваліся гранаты, апельсіны, ананасы і інжыр. Дзярэчын звалі "малым Версалем" і вельмі часта ў сценах палаца можна было сустрэцца з французскімі ці ангельскімі арыстакратамі-вандроўнікамі. Зэльва вядомая з 1470 г., калі ў вёсцы Вялікая Зэльва было пачата будаўніцтва касцёла. У маёнтку Малая Зэльва, якой валодаў Іван Гінейтовіч у 1477 г. быў закладзены другі касцёл. Пры вялікім князі Вялікага княства Літоўскага Аляксандры (1501-1506 гг.) Малая Зэльва была падорана кашталяну трокскаму, старасце жамойцкаму Станіславу Янавічу Кежгайла. У XVI ст. Зэльвай па чарзе валодалі прадстаўнікі беларускіх шляхецкіх родаў Іван Вішнеўскі, Юры Іллініч, Іван Забярэзінскі, Мікалай Зінаўевіч. У 1720 г. ад польскага караля Аўгуста II (1697-1733) Зэльва атрымала прывелей на гандаль і кірмашы. З другой паловы XVIII ст.. "Зэльвенскі кірмаш" стаў адным з найбуйнешых у Вялікім княстве Літоўскам. Зэльва - Радзіма вядомай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, рэпрэсаванай у 1948 г. на 25 гадоў. Па сённяшні дзень - не рэабілітавана. Крамяніца Крамяніца славіцца сваім касцёлам Святога Юрыя, які стаіць на высокім пагорку, нібы на Галгофе. Вакол - райскі сад, створаны чалавечымі рукамі. Бо для мясцовых жыхароў, Божы дом - яшчэ і храм культуры. Будынак касцёла вельмі старажытны - XVІІ ст. Усярэдзіне захаваўся рэдкі твор мастацтва - мармуровае надмагілле, створанае ў 1623 г. у выглядзе антычнага аркавага партала. У глыбокай нішы насупраць адзін аднаго змешчаны постаці мецэнатаў будаўніцтва касцёла Мікалая Вольскага ў рыцарскіх даспехах і яго жонкі Барбары. Існуе некалькі версій паходжання назвы мястэчка. Паводле першай з іх, якой прытрымваецца большасць гісторыкаў, мястэчка было названа ў гонар ружы - кветкі, якая асабліва каштоўная для хрысціян. Паводле другой версіі назва селішча паходзіць ад словаў "кут", "скрыжаванне", што сведчыла пра яго аддаленае месцазнаходжанне. Таксама існуе легенда, паводле якой назву мястэчку даў яго ўладальнік у гонар сваіх каханых дочак - Ружы і Ганны. Ружаны вядомыя з 1552 г. як Рожаны, валоданне Тышкевічаў. З 1598 г. Ружаны належалі Сапегам, тут змяшчалася адна з галоўных рэзідэнцый роду. Ружаны ўваходзілі ў склад Слонімскага павета Наваградскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1637 г. Ружаны атрымалі магдэбургскае права і герб.
Кошт экскурсіі:
У кошт уваходзіць:
За дадатковую плату:
Тэлефануеце і прыходзіце! Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
|
экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім
ФОТОХУДОЖНИК Олег Белоусов
РЕТРО-ОБЩЕСТВО"Наша Победа" | ||||||||||
|
|
||||||||||||
|
| ||||||||||||