Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
istoriatour@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68

 

Экскурсія: “Блакітныя азёры”
Маршрут: Мядзель - Нарач - Нацыянальны парк "Нарачанскі"

Адлегласць: 400 км.
Працягласць: 11г.

Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ


Мядзел
Мядзельшчыну  мажліва з поўным правам назваць запаведным краем.
Сярод культурна-гістарычнай спадчыны, якая захавалася ў Мядзелі, варта згадаць руіны замка на выспе возера Мястра і уражлівы помнік архітэктуры барока - касцёл Маці Божай Шкаплернай. Касцёл будаваўся ў складзе кляштара кармелітаў босых.

Нарач
Давайце звернемся да гісторыі вёскі. Гісторыя сваімі каранямі ідзе ў далёкі 1463 год і звязана з заснаваннем князямі Свірскімі ў маёнтку Кабельнікі Ашмянскага павету драўлянага касцёлу. Род Свірскіх адзін з самых старажытных княжацкіх родаў Віленскага ваяводства ў ВКЛ. Ён быў вельмі шматлікім, таму розныя нашчадкі называлі сябе імёнамі бацькоў і дзядоў, але агульнае радавое прозвішча Свірскія заставалася за ўсімі.

Нацыянальны Парк  "Нарачанскі"
У зялёнай пляме лесу хаваецца 43 маляўнічых возера. Навукоўцы завуць гэтую групу з 43 азёр - Балдуцкай, па назве найглыбейшага з іх - Балдук. А у побыце захаваўся паэтычны назоў - Блакітныя азёры. Нешта вельмі сваё, цёплае і роднае закладзена ў гэтай назве. Сінь высокага неба, ціхія прыбярэжныя лясы, працятыя лёгкай блакітнай смугой і напоўненыя вірлівым рознагалосым спевам птушак, сінь вады, у якой купае свае прамяні сонца.

У кошт уваходзіць:

  • праезд камфартабельным аўтобусам
  • экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
  • кава / гарбата
  • уваходныя квіткі ў музеі

За дадатковую плату:

  • абед

Тэлефануеце і прыходзіце!

ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ

Наша рассылка

экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТОХУДОЖНИК
Олег Белоусов


РЕТРО-ОБЩЕСТВО
"Наша Победа"