Бел  Рус  Eng
                        

                        

 

Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі

Праграма супрацоўніцтва ў мэтах развіцця

Праект "Рэха Грунвальдскай бітвы - 2010"


ФОТАГАЛЕРЭЯ


Палітыка супрацоўніцтва ў мэтах развіцця – гэта неад'емная частка вонкавай палітыкі ўсіх развітых краін, накіраваная на дасягненне міру, забеспячэнне эканамічнага росту і сацыяльнай стабільнасці на планеце, паніжэнне адрозненняў паміж развітымі краінамі і краінамі якія развіваюцца, а таксама спрыяе інтэграцыі краін што развіваюцца ў сусветную эканоміку.

Арганізацыйная інфармацыя аб праекце "Рэха Грунвальдскай бітвы - 2010":

1. Даты правядзення праекту: з 4 па 7 ліпеня 2010 г. Час праекту супадае з традыцыйным у Літве мерапрыемствам "Днямі жывой археалогіі" у Кернаве, якія адбываюцца з 4 па 6 ліпеня 2010 г.

2. Месца правядзення праекту: Літоўская Рэспубліка. Маршрут: Вільня - Кернаве - Румшышкіс - Бірштанас - Аўкштадварыс - Трокі - Вільня.

3. Арганізатар праекту: Public agency Life Academy (Грамадская арганізацыя Акадэмія жыцця), дырэктар Ёнас Алекнавічус, маб. тэл. +370 686 38202б, эл. пошта: jonas.aleknavicius@gmail.com

4. Краіны-партнёры: Беларусь (Бярэсце, Гародня, Ліда, Наваградак, Карэлічы, Мір, Нясвіж, Пружаны, Менск); Украіна (Луцк, Кіеў, Данецк). Агульная колькасць удзельнікаў - 30 чал.

5. Вобласці супрацоўніцтва ў 2010 г.:

  • дапамога грамадству, з мэтай развіцця супрацоўніцтва ў вобласці навукі і культуры;

  • узмацненне дэмакратыі;

  • інфармаванне і асвета грамадскасці Літвы аб супрацоўніцтве ў мэтах развіцця;

  • захаванне гістарычнай спадчыны, абмены ў сферы вывучэння гісторыі, пашырэнне і ўзмацненне еўраатлантычнай прасторы, узмацненне сувязяў паміж людзьмі.

6. Кароткае апісанне праекту:

Праект "Рэха Грунвальдскай бітвы - 2010" закліканы нагадаць і прадставіць для грамадскасці суседніх краін гісторыю Літвы, а таксама прадставіць культуру, дробны і сярэдні бізнэс, магчымасці для турызму, дзейнасць моладзі і няўрадавых арганізацый у шырэйшым кантэксце супрацоўніцтва, з акцэнтам на гістарычную прастору Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ).

7. Мэта праекту - развіваць добрасуседскія адносіны  Літвы з Беларуссю і Ўкраінай, захоўваць і спазнаваць агульную гістарычную спадчыну, заахвочваць іншыя праекты, звязаныя са спадчынай Вялікага княства Літоўскага, заахвочваць новыя праекты ў сферы дробнага і сярэдняга бізнэсу (уключаючы развіццё рамёстваў), а таксама турызму паабапал межаў, пашыраць супрацоўніцтва ў сферы культуры, асаблівую ўвагу, надаючы справам моладзі і незалежнай асвеце.

8. Праект з'яўляецца працягам праекту "Шлях Вітаўта Вялікага ў Луцк", які ў 2009 г. ажыццяўляла Public agency Life Academy (Грамадская арганізацыя Акадэмія жыцця) за кошт фінансавых сродкаў праграмы "Супрацоўніцтва ў мэтах развіцця" МЗС Літвы.

9. Асноўныя акцэнты праекту 2010 г.: захаванне агульнай гістарычнай спадчыны, супрацоўніцтва ў сферы культуры, развіццё сувязяў у памежных рэгіёнах, асвета моладзі. Развіццё праектаў, звязаных са спадчынай ВКЛ, супрацоўніцтва ў сферы культуры, моладзевых абменаў, а таксама ініцыяванне новых кантактаў у сферы бізнэсу. Азнаямленне з рознымі мерапрыемствамі, якія ладзяцца ў Літве ў 2010 г. у гонар імпрэзы 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.

 


Наша рассылка