|
Фестываль сярэднявечнай культуры "Гальшанскі Замак - 2010" 21 жніўня


Фестываль "Гальшанскі Замак - 2010" пройдзе ў гэтым годзе 21 жніўня каля сценаў славутага Гальшанскага замка!
У 2010 г. Фестываль чакае шмат прысвячэнняў:
Гасцей Фестываля чакае:
- бугурты (масавыя бітвы рыцараў у фармаце 10*10)
- турнір лучнікаў
- пешы рыцарскі турнір
- конны турнір
- конкурсы (стральба з лука, кіданне дзідаў, бой на мячах, апрананне ў рыцарскі даспех, сэрсо) - платныя (1000 рублёў за адзін удзел у конкурсе)
- сапраўдны рыцарскі лагер
- сувеніры і народныя рамёствы
- катанне на кані
- смачная ежа
- канцэрт старадаўняй музыкі (гурты "Стары Ольса", "LitvinTroll", “Тэстамэнтум Тэррэ”, “Расалія”, “Келіх Кола”, “Гальярда”, “Cornucopia”, "Irdorath" і іншыя)
- старадаўнія танцы і фаер-шоў ад тэатраў "Гістрыён" і "Дэ-Грыза"
Праграма Фестываля «Гальшанскі замак-2010»
11.00-11.30 - Адкрыццё Фестываля (сцэна) 11.30-12.30 - Міні-сцэнкі з прэзентацыяй беларускіх замкаў (сцэна) 12.30-12.55 - Прадстаўленне рыцарскіх клубаў (сцэна) 12.55-13.55 - Турнір лучнікаў (тэрыторыя) 13.15-15.15 - Прэс-канферэнцыя (ў будынку Палаца культуры) 13.55-14.55 - Пешы рыцарскі турнір (тэрыторыя) 14.55-15.55 - Конны турнір (тэрыторыя) 15.55-16.55 - Бугурты (тэрыторыя) 16.55-17.25 - Узнагароджванне пераможцаў рыцарскіх турніраў (сцэна) 18.00-22.00 – Канцэрт старадаўняй музыкі (сцэна) 22.00-22.15 – Агнёвае прадстаўленне (сцэна) 22.15 – Закрыццё Фестываля
Інфармацыя для рыцарскіх клубаў жадаючых прыняць удзел у Фестывалі:
Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку наступнай формы на aliaksandr.kushner@gmail.com: - Назва клуба - Кантактная інфармацыя пра кіраўніка клуба - дакладная колькасць удзельнікаў на пешы турнір, на бугурты, на турнір лучнікаў, на конны турнір
Патрабаванні да клубаў: - ахайны знешні выгляд (зброя, аддзенне і г.д.) - усталёўка ў рыцарскім лагеры свайго шатра ці саксонкі
Умовы для клубаў: - дастаўка транспартам (Мінск - Гальшаны - Мінск) - права гандляваць на Фестывалі (сувеніры, зброя і г.д.)
Акрэдытацыя СМІ на Фестываль: 029 342 57 91 - Зміцер Cасноўскі (прэс-сакратар Фестываля)
Рэгістрацыя рамеснікаў, майстроў і гандляроў на Фестываль: 029 677 00 46 - Алесь Кушнер
Кошт уваходнага квітка: 25000 рублёў Кошт уваходнага квітка з праездам (Мінск - Гальшаны - Мінск): 50000 рублёў (45000 рублёў для дзяцей)
Папярэдні продаж квіткоў на Фестываль і арганізацыя праезда - турыстычнае агенцтва "Гісторыя-Тур" - +375 29 677 00 46 / +375 17 200 04 68
Інфармацыю і фотаздымкі з Фестываля "Гальшанскі Замак-2009" магчыма паглядзець тутака: "Гальшанскі Замак-2009"
ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ
|