Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68

 

Анімацыйная экскурсія: "Падарожжа ў зачараваны лес"

Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ

Маршрут: Заслаўе

Працягласць: 5 г.

Адлегласць: 50 км.


ФОТАГАЛЕРЭЯ


У праграме:

Аглядная экскурсія дазволіць вам пазнаёміцца з гісторыяй Заслаўя і наведаць унікальныя аб’екты:

  • гарадзішча “Вал”. Гісторыя гарадзішча “Вал”, вядомага таксама як Заслаўскі замак, пачынаецца на мяжы ХІ – ХІІ стагоддзяў. Кальцавая крэпасць, збудаваная Ўладзімірам Святаславічам, была закінутая, а на тэрыторыі правабярэжнага пасада ўзнеслі новы, мацнейшы дзядзінец Ізяслаўя.
  • касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі XVIІІ ст., збудаваны па фундацыі Антонія Тадэвуша Пшэздзецкага (1718 - 1772), уладара Заслаўскага графства.
  • былы Кальвінскі збор XVI ст., цяпер царква Пераўвасаблення Божага, збудаваны па фундацыі Яна Янавіча Глебавіча ў канцы XVI ст. Лаканічнае готыка-рэнэсанснае аблічча храма фармуецца спалучэннем прастакутнага аднанефнага будынка кафалікона, перакрытага крыжападобнымі шатамі, і 35-мэтровай шасціпаверхневай вежай.
  • гарадзішча “Замэчак” Х ст., умацаванае пасяленне на паўднёва-заходняй ускраіне Заслаўя. Крэпасць была збудаваная ў апошняй чвэрці Х ст. па загадзе Уладзіміра Святаславіча як фарпост паўночна-заходніх межаў ягонай дзяржавы.

Анімацыйная праграма "Падарожжа ў зачараваны лес"

Тэатралізаваная экскурсія "Падарожжа ў зачараваны лес",  якая праводзіцца ў Дзіцячым музеі міфалогіі і лесу, пазнаёміць вас з унікальнай старонкай дахрысціянскай беларускай гісторыі – язычніцкай міфалогіяй. Ва ўяўленні нашых старажытных продкаў ўся навакольная прырода была населеная міфалагічнымі істотамі. Адных любілі, другіх ненавідзелі, з іншых пасмейваліся, але ўсіх стараліся задобрыць, асцерагаючыся пакаранння. Найбольш папулярнымі, а значыць і часцей узгадваемымі ў беларускім фальклоры былі прадстаўнікі "ніжэйшай міфалогіі". Некаторыя з іх прадстаўлены ў Діцячым музеі міфалогіі і лесу. У паўцемры экспазіцыйнай залы ўзнікаюць перад намі незвычайныя істоты – Хатнік, Балотнік, Лесавік, Лясны дзядок, Ваўкалак. Сустракаюцца ў "зачараваным" лесе і звычайныя  птушкі і звяры. А вось з цемры з'яўляецца гаспадыня гэтага леса – чараўніца Рагана, якая можа распавесці гасцям аб звычках жывёл і птушак, а таксама навучыць задабрываць лясных духаў.

У кошт уваходзіць:

  • праезд камфартабельным аўтобусам
  • экскурсийнае суправаджэнне на маршруце
  • гарбата / кава
  • анімацыйная праграма
  • аглядная экскурсія па Заслаўі
  • экскурсійнае абслугоўванне ў Дзіцячым музеі міфалогіі і лесу
  • уваходныя квіткі ў Дзіцячы музей міфалогіі і лесу

Кошт праграмы:

  • дзеці – 52000

Дадатковыя паслугі:

Тэлефануеце і прыходзіце!

Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Моб. тэл.: +375 29 677 00 46
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1

 

ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ

Наша рассылка

экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТОХУДОЖНИК
Олег Белоусов


РЕТРО-ОБЩЕСТВО
"Наша Победа"