|
Алег Белавусаў – беларускі фотамастак, нарадзіўся ў Еўпаторыі (Крым), стала жыве ў г. Гомелі. Скончыў Маскоўскі лесатэхнічны інстытут.
Захапленне мастацтвам, кіно і музыкай паўплывала на змену прафесіі.
Працаваў у галіне фотарэкламы, расійскіх і беларускіх СМІ. Зараз з’яўляецца фотакарэспандэнтам абласной газеты “Гомельская праўда”. Доўгі час працуе з гуртом старадаўняй музыкі “Стары Ольса”, здымаў спартовыя і грамадскія мерапрыемствы. У якасці фотакора актыўна супрацоўнічае з шматлікімі перыядычнымі выданнямі.
Сябра Беларускага творчага аб’яднання “Фотамастацтва”.
Жанаты, мае дзвюх дачок.
Застаючыся патрыётам сваёй Радзімы – Украіны і Крыма, закаханы ў сваю другую Радзіму – Беларусь.
Ягоны творчы светапогляд вызначае сінтэз на першы погляд незлучальных рыс – лірычны рамантызм і філасофскі цынізм.
Актыўна супрацоўнічае з агенцтвам “Гісторыя-Тур”.
|