Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68


Праект "Рэтра-Транспарт" - 2009:


Выстава-агляд старадаўніх аўтамабіляў
“Рэтра-транспарт у кінематографе”

25 кастрычніка 2009 г.

25 кастрычніка 2009 г. каля будынка кінастудыі «Беларусьфільм» адбылася выстава рэтра-аўтамабіляў «Рэтра-транспарт у кінематографе». Выстава была прысвечана 10-гадоваму юбілею Таварыства абароны помнікаў тэхнікі і транспарту “Наша Перамога”. Апрача Таварыства “Наша Перамога” і Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” арганізатарам выставы выступіла Турыстычнае агенцтва “Гісторыя-Тур”. Агенцтвам была арганізавана фотасесія ўсіх машын, для чаго быў запрошаны вядомы беларускі фотамастак Алег Белавусаў.

Пад музыку 20-30-х гадоў адбывалася расстаноўка машын і першая падрыхтоўчая частка выставы. Атмасферу даваеннага часу павялічыла тэхніка Другой сусветнай вайны, выстаўленая кінастудыяй “Беларусьфільм”.

Прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі СМІ – 4 каналы тэлебачання, журналісты мінскіх і рэспубліканскіх перыядычных выданняў. Выставу наведалі вядомыя рэжысёры, фотамастакі і афіцыйныя асобы. Амаль поўным складам прысутнічалі супрацоўнікі і кіраўніцтва турыстычнага агенцтва “Гісторыя-Тур”, а таксама адміністрацыыйныя і творчыя супрацоўнікі кінастудыі “Беларусьфільм”.

На ўрачыстым адкрыцці вітальныя словы да наведвальнікаў прамовілі галоўны інжынер кінастудыі “Беларусьфільм”, старшыня таварыства “Наша Перамога” і дырэктар турыстычнага агенцтва “Гісторыя-Тур”. Было адзначана плённае супрацоўніцтва таварыства “Наша Перамога” з кінастудыяй “Беларусьфільм” у здымках такіх мастацкіх фільмаў як “Дняпроўскі рубеж”, “Брэсцская крэпасць”, “Снайпер”, “Замах”, “Чалавек вайны”, “Апошні бой маёра Пугачова”, “У чэрвіні 41-га”, “Апостол” і шмат іншых.

З іншага боку быў адзначаны пачатак супрацоўніцтва таварыства рэтра-машын “Наша Перамога” з турыстычным агенцтвам “Гісторыя-Тур”.

Выставачны дзень быў працягнуты імправізаванай прэс-канферэнцыяй, абменам досведам, выдачай удзельнікам таварыства новых пасведчанняў, абмеркаваннем наступных імпрэзаў, планаваннем будучых здымкаў і рэтра-экскурсій з агенцтвам “Гісторыя-Тур”. Перлінай рэтра-шоў стала прэзентацыя матацыкла 30-40-х гадоў ZUNDAPP пад гукі шатландскай валынкі. На заканцэнне выставы ўсе машыны-ўдзельнікі завялі рухавікі і падалі развітальныя сігналы.

Таварыства рэтра-машын “Наша Перамога” і турыстычнае агенцтва “Гісторыя-Тур” сумесна распрацоўваюць рэтра-прабег “Залатое кола замкаў Беларусі”, рэтра-экскурсію па мястэчках Заходняй Беларусі, танцавальную вечарыну 30-х гадоў (старыя машыны, акардэён, даваенная мода, танго, вальсы і факстроты).

Сачыце за навінамі на нашым сайце!












































Наша рассылка

Экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТАМАСТАК
Алег Белавусаў


РЭТРА-ТАВАРЫСТВА
"Наша Перамога"