Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68


Экскурсіі - Аўтобусныя экскурсіі - Беларуская Швейцарыя

Экскурсія: “Беларуская Швейцарыя”
Маршрут: Лучай - Паставы - Камаі - Лынтупы

Адлегласць: 420 км.
Працягласць: 11 г.

Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ


 

Лучай
Ужо здалёк над Лучаём відаць касцёльныя вежы. Яшчэ адзін шэдэўр архітэктуры, варты здзіўлення. Сваімі памерамі касцёл Святога Тадэвуша пераўзыходзіць храмы ў сталіцах. Сцены ўнутры касцёла і скляпенні велічнай базілікі распісаныя фрэскамі ў тэхніцы «грызайль», што імітуе архітэктуру і скульптурную лепку. Сярод святых і анёлаў тут можна гадзіну разглядаць сцэны з жыцця Лучая XVIII ст: шляхта і сяляне, ксяндзы і паненкі, дамы і кавалеры… Многія вобразы, бачна, пісаныя з канкрэтных сучаснікаў мастака… А перад касцёлам стаіць першы ў свеце помнік Папу Бенедыкту XVI. Са званіцы над азёрнымі разлогамі далёка чуваць гукі класічнай музыкі…

Паставы
Некалi ўласнік Паставаў Антонi Тызенгаўз пабудаваў у Паставах сапраўдны еўрапейскі горад. Гонар Паставаў – неагатычны касцёл Святога Антонія Падуанскага. Звон касцёльнага гадзінніка чуваць у любым кутку Паставаў. На плошчы ж варта зайсці ў багата аздобленую Свята?Мікалаеўскую царкву. Мураванкі Тызенгаўза XVIII ст. захаваліся да нашых дзён. Нават аптэка засталася, што не зачынялася на працягу двух стагоддзяў! Вы пабачыце адноўленыя старасвецкія каналы і старадаўні парк, а таксама палацавы комплекс Тызенгаўзаў.

Камаі
У дзівосным камайскім касцёле Яна Хрысціцеля дзейнічае адзін з найстарэйшых арганаў у Беларусі. Касцёл, што болей падобны да абсерваторыі, стаіць пасярод мястэчка на высокім узгорку. У таўшчэзных, двухметровых мурах захраслі каменныя ядры. Яны засталіся як напамін пра абстрэл касцёла шведамі ў часе Паўночнай вайны. Касцёл распісваў выдатны тутэйшы мастак з маёнтка Каралінова Альфрэд Ромер. Тут жа, у храме, знаходзіцца і яго палатно «Хрыстос і сірата». Перад касцёлам на былой местачковай плошчы ўкапаны старажытны каменны крыж.

Лынтупы
У гістарычных крыніцах Лынтупы згадваюцца ўпершыню пад 1385 г. У розныя часы мястэчкам валодалі Астроўскія, Гільзены, Бучынскія, Бішэўскія. Галоўныя рысы сучаснага мястэчка акрэсліліся на мяжы ХІХ–ХХ стст., калі быў узведзены бровар, закладзены парк і пабудаваны двухпавярховы палац. Тады ж вырас у мястэчку і мураваны касцёл. Адбылося ўсё гэта дзякуючы, у значнай ступені, тагачаснаму гаспадару Лынтупаў – Юзафу Бішэўскаму. Калі ў пачатку ХХ ст. згарэў стары драўляны касцёл Святога Андрэя Апостала, які быў першапачаткова збудаваны ў 1495 годзе віленскім ваяводам Андрэем Даўгірдавічам, то пан Бішэўскі выдзеліў грошы на ўзвядзенне новага.

У праграме:

Лучай
• касцёл Святога Тадэвуша XVIII cт.

Паставы

• царква Святога Мікалая ХІХ ст.
• касцёл Святога Антонія Падуанскага ХІХ ст.
• палацава-паркавы комплекс Тызенгаўзаў XVIII cт.

Камаі
• касцёл Святога Яна Хрысціцеля XVII cт.
• каменны крыж XV cт.

Лынтупы

• касцёл Святога Апостала Андрэя ХХ ст.
• палацава-паркавы комплекс Бішэўскіх ХІХ ст.

Кошт экскурсіі:

  • 95 000

У кошт уваходзіць:

  • праезд камфартабельным аўтобусам
  • экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
  • кава / гарбата

За дадатковую плату:

  • уваходныя квіткі ў музеі
  • абед

Тэлефануеце і прыходзіце!

Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Моб. тэл.: +375 29 677 00 46
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1

 

ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ






















































Наша рассылка

Экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТАМАСТАК
Алег Белавусаў


РЭТРА-ТАВАРЫСТВА
"Наша Перамога"