Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68

 

Экскурсія: "Графы Фон Гутэн-Чапскія"

Маршрут: Менск - Прылукі - Атоліна - Воўчкавічы - Дзяржынск – Станькава

Адлегласць: 150 км.

Працягласць: 7 г.

Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ


ФОТАГАЛЕРЭЯ


На гербе Фон Гутэн-Чапскіх - красуецца ганарлівы дэвіз: "Жыццё - Айчыне, гонар - нікому". І гэты дэвіз апраўдалі шматлікія прадстаўнікі гэтага роду.

Вялікі старажытны род Фон Гутен-Чапскіх, вядомы з XVIII ст., калі Станіслаў Чапскі (1725-1802 гг.) - апошні Хелмінскі ваявода - ажаніўся з Веранікай Радзівіл, якая прынесла яму ў якасці пасагу маёнтак Станькава. Іх сын Караль (1778-1836 гг.) быў маршалкам шляхты Менскага павета, ганаровым куратарам школ Слуцкага павета. Самым вядомым у XIX ст. на Меншчыне быў сын Караля - Эмерык Гутэн-Чапскі (1828-1896 гг.) - буйны землеўладальнік, палітычны дзеяч, калекцыянер, мецэнат музея ў Станькаве і Кракаве.

Падчас экскурсіі Вы ўбачыце цалкам невядомы Вам Менск XIX ст. Затым Ваш шлях праляжа па былым Койданаўскім гасцінцы, Вы наведаеце сядзібныя комплексы Гутэн-Чапскіх у Прылуках і Станькаве. Старадаўнія маёнткі, сядзібы, фальваркі, адлюстроўваючы стыль эпохі, нясуць адбітак вытанчанай першароднай прыгажосці, непаўторнай культуры, саслоўных традыцый, радавых падданняў і легенд. Таксама Вас чакае сустрэча з Пакроўскай царквой і касцёлам Святой Ганны ў Койданаве. Вы таксама праедзеце праз Прылукскі лясны заказнік, які размяшчаны на Вялікім Еўрапейскім водападзеле Чарнаморскага і Балтыйскага водных басейнаў.

Таксама вы наведаеце створанае ў 1990 году  навукова-вытворчае прадпрыемства «АДАМАС», якое з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Еўропе па выпуску сінтэтычных монакрышталяў дыямента. Як нараджаюцца прыродныя дыяменты? Якая ў іх форма і колер? Колькі карат важыць самы вялікі дыямент у свеце? Як ператварыць сінтэтычны дыямент у брыльянт? На ўсе гэтыя  і шматлікія іншыя пытанні вам з задавальненнем адкажуць супрацоўнікі прадпрыемства "Адамас", а таксама абавязкова прадставяць Вам:

  • Абсталяванне для вырабу крышталяў. Зараз на прадпрыемстве маецца 120 апаратаў сінтэзу. У гэтых апаратах пад высокім ціскам пры высокай тэмпературы растуць крышталі дыямента
  • Працэс агранкі дыяментаў
  • Гатовую прадукцыю прадпрыемства ў дэманстрацыйнай зале

У праграме:

Менск

  • Менск XIX ст.

Прылукі

  • палацава-паркавы комплекс Фон Гутэн-Чапскіх XIX ст. + музей
  • царква Нараджэння Маці Божай XIX ст.

Атоліна

  • завод дыяментаў "Адамас"

Воўчкавічы

  • магіла графіні Чапскай

Дзяржынск

  • касцёл Святой Ганны XVIII ст.
  • царква Пакроўская XIX ст.
  • гарадзішча "Гаштольдава гара" XIV ст.

Станькава

  • сядзібна-паркавы комплекс Фон Гуттен-Чапскіх XIX ст.
  • павільён "Скарбчык" XIX ст.

Кошт экскурсіі:

  • 85 000

У кошт уваходзіць:

  • праезд камфартабельным аўтобусам
  • экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
  • кава / гарбата

За дадатковую плату:

  • уваходныя квіткі ў музеі
  • абед

Тэлефануеце і прыходзіце!

Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Моб. тэл.: +375 29 677 00 46
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1

 

ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ

 


Наша рассылка

Экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТАМАСТАК
Алег Белавусаў


РЭТРА-ТАВАРЫСТВА
"Наша Перамога"