|
Экскурсія: “Духоўныя скарбы Беларусі” Маршрут: Жыровічы - Слонім - Сынкавічы
Адлегласць: 450 км. Працягласць: 12 г.
Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ
Жыровічы Гісторыя згадвае мястэчка Жыровічы пад 1470 г. Тады, паводле падання, у лесе, на дзікай грушы, пастухі ўгледзілі абраз Маці Божай. На тым месцы пан Солтан пабудаў драўляны храм і кляштар. Леў Сапега падараваў кляштару зямлю, на якой паўстала і мястэчка. А з будаўніцтвам мураванага Успенскага сабору Жыровічы сталі магутным цэнтрам грэка каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай. Першым архімандрытам тутэйшага базыльянскага кляштару быў сам Язафат Кунцэвіч. Цудам, нягледзячы на войны, наезды Хмяльніцкага, нямецкіх і савецкіх войскаў, Жыровічы і ўсе тутэйшыя храмы ацалелі… Нават драўляная Георгіеўскага царква XVII ст.
Слонім Упершыню Слонім згадваецца ў Іпацьцеўскім летапісе пад 1252 г. Росквіт Слоніма прыпадае на сярэдзіну XVIII ст., калі ў горадзе гаспадарыў вялікі гетман Міхал Казімір Агінскі, дзядзька славутага кампазітара. Пры Агінскім тут былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці ядвабовых тканін, дываноў і габеленаў. Гэта ён арганізаваў будаўніцтва першага Балтыйска Чарнаморскага калектару – каналу, што цяпер носіць яго імя. У горадзе Агінскі пабудаваў палац, школу, тэатр, друкарню, парк і конны манеж. Фінансаваў два оперныя калектывы і аркестр. Слонімская опера гастралявала нават у Варшаве! Зрэшты, і цяпер тут ёсць уласны Слонімскі драматычны тэатр.
Сынкавічы Сынкавіцкая царква, што на Зэльвеншчыне – аўтэнтычная. І сёння, як і шэсць стагоддзяў таму, царква паўстае ва ўсёй сваёй красе і моцы. Масіўныя сцены, вежы, памяшканні над скляпеннямі і бажніцамі робяць яе падобнай да невялікага замка. Арыгінальны прыём выкарыстаны старажытнымі дойлідамі пры перакрыцці апсід. Аналагічную канструкцыю можна сустрэць у Траецкім касцёле пачатку ХVІ ст. у Вільні. Цікава, што ў архітэктуры Сынкавіцкай царквы выкарыстоўваюцца дэталі візантыйскага і гатычнага дойлідства. Помнік далучаюць да абарончых збудаванняў. Падобных храмаў было даволі шмат у Вялікім княстве Літоўскім. Але сярод цэркваў-фартэцый Сынкавіцкая вылучаецца яркай адметнасцю сваёй архітэктуры.
У праграме:
Жыровічы • кляштар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Маці Божай XV ст. • царква Унебаўзяцця Найсвяцейшай Маці Божай XVІІ ст. • царква Богаз’яўлення XVІІ ст. • царква Узвышэння Святога Крыжа XVІІІ ст. • званіца XIX ст.
Слонім • касцёл Бязгрэшнага Заснітку Найсвяцейшай Панны Марыі XVІІ ст. і кляштар бернардынак XVІІІ ст. • касцёл Святога Апостала Андрэя XVІІІ ст. • царква Святой Тройцы XVІІ ст. і кляштар бернардынаў XVІІІ ст. • сынагога XVІІ ст.
Сынкавічы • царква Святога Арханёла Міхаіла XVІ ст.
Кошт экскурсіі:
У кошт уваходзіць:
- праезд камфартабельным аўтобусам
- экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
- кава / гарбата
За дадатковую плату:
Тэлефануеце і прыходзіце!
Тэл./ф.: +375 17 200 04 68 Моб. тэл.: +375 29 677 00 46 г. Мінск, зав. Праязны, 3-1
ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ |
|
|