|
Экскурсія: “Сталіца Ўсходняга Палесся” Маршрут: Гомель
Адлегласць: 670 км. Працягласць: 13 г.
Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ
Гомель Назва горада паходзіць ад назвы ракі (ручая) Гамяюк, што ўпадае ў раку Сож недалёка ад гістарычнага цэнтра горада. У гістарычных крыніцах зафіксаваныя і іншыя назвы: Гомь, Гом’е, Гомій, Гомей. На многіх еўрапейскіх мапах XVIII-ХХ стст. назва горада перадавалася лацінкаю як Homel. Першыя ўзгадкі пра Гомель датуюцца 1142 г., калі ён уваходзіў у Чарнігаўскае княства. У 1157 г. быў далучаны да Смаленскага княства, з 1161 г. зноў уладанне чарнігнаўскіх Ольгавічаў. Каля 1335 г. Гомель увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага. У XIV-XVIII стст. існаваў Гомельскі замак. Гомель – старажытны цэнтр праваслаўя, найстаражытнейшая вядомая па пiсьмовых крыніцах праваслаўная царква (XV ст.) была асвечана ў iмя Мiколы Цудатворца. У 1446 г. горад быў нададзены вялікім князем Казімірам Ягелончыкам уцекачам з Масквы Васілю Яраславічу Бароўскаму, а потым князю Івану Мажайскаму. У 1500 г. сын апошняга – Сіміён зноў вярнуўся ў Маскву, што з’явілася падставай для актыўных ваенных дзеянняў паміж дзяржавамі (ВКЛ і Масковіяй). У 1562 г. горад атрымаў Магдэбургскае права і пячатку з выяваю крыжа. З 1776 г. уласнасць роду Румянцавых, з 1836 г. належаў роду Паскевічаў.
У праграме:
Гомель • палацава-паркавы комплекс Румянцавых-Паскевічаў XVIII ст. (палац, парк, вежа, аранжарэя, паляўнічы домік, капліца-пахавальня) • сабор Святых Пятра і Паўла XIХ ст. • царква стараверская Святога Іллі XVIII ст. • гарадская забудова XVIII-ХХ стст.
Кошт экскурсіі:
У кошт уваходзіць:
- праезд камфартабельным аўтобусам
- экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
- кава / гарбата
За дадатковую плату:
- уваходныя квіткі ў музеі
- абед
Тэлефануеце і прыходзіце!
Тэл./ф.: +375 17 200 04 68 Моб. тэл.: +375 29 677 00 46 г. Мінск, зав. Праязны, 3-1
ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ
|
|
|