|
Экскурсія: “Шляхам замкаў, палацаў і храмаў” Маршрут: Крэва - Баруны - Гальшаны - Трабы - Іўе - Мураванка
Адлегласць: 400 км. Працягласць: 11 г.
Дата правядзення: ГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ЭКСКУРСІЙ
Крэва
Крэва было сталіцаю ўдзельнага княства, якое ў 1338 г. Гедымін аддаў свайму сыну Альгерду. За сваю гісторыю Крэўскі замак быў сведкам шматлікіх гістарычных падзей. У 1382 г. тут, у падзямеллі Княжацкай вежы, быў задушаны па загаду Ягайлы яго дзядзька, князь Кейстут, асноўны прэтэндэнт на велікакняжацкі прастол. У 1385 г. у Крэўскім замку былі прынятыя ўмовы аб'яднання Літвы і Польшчы пад уладай Ягайлы (вядомыя ў гісторыі як Крэўская вунія). У 1443 г. замак быў узяты войскамі князя Свідрыгайлы, які ваяваў за велікакняжацкі прастол з князем Жыгімонтам. У 1503-1506 гг. замак знаходзіўся пад аблогай і быў значна разбураны. Пазней тут, у Княжацкай вежы, жыў беглы князь Андрэй Курбскі. Аднак ужо ў ХVІ ст. вядомы дыпламат Сігізмунд Герберштэйн адзначаў, што Крэва – горад «з пакінутым замкам».
Баруны
У 1700 г. з мястэчка Вішнева «разам з маёмасцю і настаўнікам» у Баруны была пераведзена базыльянская школа, спачатку 3-гадовая, а з 1780 г. – 6-гадовая (праіснавала да 1833 г.). Па ўзроўню і выніках сваёй адукацыйнай дзейнасці базыльянскі ордэн саступаў толькі ордэну езуітаў. У XIX ст. барунская базыльянская школа стала знакамітай дзякуючы сваім выхаванцам, якія пакінулі выдатны след у навуцы, культуры і грамадскім жыцці Беларусі, Літвы, Польшчы. Сярод іх вядомыя пісьменнікі, сябры Адама Міцкевіча – Антон Эдвард Адынец і Ігнацій Ходзька. Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла быў пабудаваны ў 1747-1753 гг. дзякуючы намаганням і фундацыі мітрапаліта кіеўскага і галіцкага Л. Кішкі.
Гальшаны
Мястэчка слаўнае не толькі замкам які быў збудаваны па загадзе Паўла Сапегі ў XVII ст., але і касцёлам Святога Яна Хрысціцеля і кляштаром францысканаў XVII ст. “... Павал Сапега будаваў касцёл і кляштар. І пажадаў каб будаўніцтва было скончана 6 жніўня 1618 г. Калі не справяцца – няхай крыўдуюць на сябе. Заспяшаліся майстры, але раптам адна са сцен абвальваецца. Зноў яе адбудавалі і зноў яна абвалілася. Перапалоханыя майстры, параіўшыся, вырашылі: патрэбная патаемная ахвяра. А будзе ёй тая з жонак, якая першая прынясе мужу полудзень. Вельмі хваляваўся малады камешчык і прадчуванне не падманула яго...” Яго маладую жонку замуравалі ў кляштарную сцяну. 3 таго часу шмат разоў перабудоўваліся і замак, і касцёл, і царква, а манастыр стаіць. Колькі гадоў таму пры ачышчэнні склепаў, з-пад кладкі кляштарнай сцяны быў выцягнуты шкілет. У той жа дзень па ўсёй сцяне манастыра пайшла вялікая расколіна. “Гэта толькі паданне” - кажуць некаторыя, але Белая Дама існуе і зараз. І доказам гэтага з'яўляецца мноства выпадкаў, калі яна з'яўлялася да начаваўшых у пакоі кляштара людзей. Але не кожнаму шанцуе ўбачыць гэты цуд. Белая Дама сама абірае сабе ахвяру. Аб чым яна хоча нам распавесці, на што паскардзіцца?.. А можа мы самі не хочам яе пачуць і зразумець? Таму і не знаходзіць яе змучаная душа спакою...
Трабы
У другой рэдакцыі Літоўскай Хронікі сказана, што Трабы заснаваныя літоўскім князем Трабусам альбо Трубасам у XV ст., які пабудаваў тут замак. Уладанне князёў Гальшанскіх. У 1490-1498 гг. Трабы паступова перайшлі ва ўладанне ваяводы троцкага Альбрэхта Марцінавіча Гаштольда, унука княгіні Марыі Сямёнаўны з Гальшанскіх (дачкі Сямёна Трабскага). У 1534 г. быў пабудаваны касцёл, адкрыта прыватная свецкая школа. У 1543 г. Трабы перайшлі ва ўласнасць вялікага князя Жыгімонта Старога, які падараваў іх свайму сыну Жыгімонту Аўгусту. У Трабах знаходзілася каралеўская рэзідэнцыя, і праходзілі з'езды. 3 1558 – цэнтр староства, першы стараста Станіслаў Пац.
Іўе
Іўе ўпершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў XV ст. як велікакняжацкі двор. У 1444 г. аддадзена вялікім князем ВКЛ Казімерам маршалку земскаму, намесніку наваградскаму Пятру Мантыгердавічу, які каля 1495 г. заснаваў у Іўі касцёл. У XVІ ст. мястэчка належала князям Забярэзінскім, у 1558-1654 гг. – Кішкам. У гэты ж час Іўе робіцца адным з цэнтраў арыянства ў ВКЛ. У XVІ ст. у мястэчку рассяляюцца татары. XVІІ-ХІХ стст. ўладальнікамі Iўя былі Слушкі, Глябовічы, Жыжэмскія, Агінскія, Сапегі, Тызенгаўзы.
Мураванка
Сярод найбагацейшай архітэктурнай спадчыны Беларусі царква ў Мураванцы займае пачэснае месца. Цяжка знайсці ў нас будынкі больш арыгінальныя паводле стылістыкі і самавітасці. Не так шмат старажытных храмаў дайшло да нас у першасным выглядзе… А змуравалі яе яшчэ ў 1524 г. Храм цытадэль узняты на падмурак з валуноў. Магутны будынак фланкіраваны па кутах абарончымі вежамі, у якіх зробленыя байніцы. Каларыт архітэктуры храму надае спалучэнне чырвоных цагляных сценаў з тынкаванымі белымі нішамі. Усярэдзіне царква перакрытая складанымі зорчатымі гатычнымі скляпеннямі. На паддашку праходзіць баявая галерэя. Пасярод храму, пад падлогай, - скляпеністыя сутарэнні, у якіх у старажытнасці захоўвалі зброю, рыштунак, царкоўную скарбніцу.
У праграме:
Крэва • замак XIV ст.
Баруны • касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар базыльянаў XVIIІ cт.
Гальшаны • замак XVII cт. • касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар францысканаў XVII cт.
Трабы • царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла XVIIІ cт. • касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі XX cт.
Іўе • касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла XV cт. і кляштар бернардынаў XVII cт. • мячэць XІX cт.
Мураванка • царква Нараджэння Маці Божай XVI cт.
Кошт экскурсіі:
У кошт уваходзіць:
- праезд камфартабельным аўтобусам
- экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
- кава / гарбата
За дадатковую плату:
Тэлефануеце і прыходзіце!
Тэл./ф.: +375 17 200 04 68 Моб. тэл.: +375 29 677 00 46 г. Мінск, зав. Праязны, 3-1
ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ
|
|
Праграма № 14
Працягласць: 2 дні/1 ноч
Маршрут: Менск – музей "Дудуткі" (Пціч) – Смаргонь – Крэва – Баруны – Гальшаны – шляхецкая сядзіба Карчэўскіх (Бянюны)– Менск
Адлегласць: 450 км.
Праграма ў 1-шы дзень:
Менск
Менск – сталіца Беларусі. Вы здзейсніце вандроуку ў часе: Полацкае княства – Вялікае княства Літоўскае – Рэч Паспалітая. Вы ўбачыце выдатныя архітэктурныя помнікі - касцёлы, цэрквы, кляштары, гарадскую ратушу, старажытную Нямігу, Верхні горад і Траецкае прадмесце. Прагуляецеся па пляцы Незалежнасці і пляцы Перамогі, а таксама палюбуецеся прыгажосцямі Менска з вышыні птушынага палёту.
- царква Святога Духа і кляштар бернардынак XVII ст.
- царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла XVII ст.
- касцёл Найсвяцейшай Панна Марыі і кляштар езуітаў XVIIІ ст.
- касцёл Святых Сымона і Алены ХХ ст.
- касцёл Святога Язэпа і кляштар бернардынаў XVII ст.
- кляштар базільянаў і базільянак XVII ст.
- ратуша XVIIІ ст.
- пішчалаўскі замак ХІХ ст.
- траецкае прадмесце ХІХ ст.
- верхні горад XVII ст.
- плошча Перамогі ХХ ст.
- плошча Незалежнасці XVIIІ-ХХІ стст.
- нацыянальная бібліятэка ХХІ ст. + глядацкая пляцоўка
Музей “Дудуткі” (Пціч)
З Дудуткамі звязанае жыццё найстарэйшага ў Беларусі, найвядомага ў развіцці еўрапейскай культуры роду Ельскіх. Адпраўляючыся ў Дудуткі, мы павінны быць гатовыя да гістарычнай вандроўкі... у нашы дні. І пазнаёміцца нам выпадзе не толькі з лёсам адной калісьці знакамітай сядзібы, натуральна ўмантаванай у гісторыю края, не толькі з музеем матэрыяльнай культуры, музеем тэхналогій або цэхамі рамёстваў, але і з “музеем” жыцця невялікай групы нашых сучаснікаў.
- наведванне млына з пачастункам
- агляд рамесніцкіх цэхаў (цяслярны, ганчарны, кавальскі, ткацкі, саломапляцення)
- удзел турыстаў у рамесніцкай вытворчасці ў кавальскім і цяслярскім цэхах
- наведванне пякарні з пачастункам (хлеб, масла, сыр) і наведванне бровара з пачастункам (самагонка)
- агляд музейнага заасада і музейнай гаспадаркі (страусы, дзікі, алені; стайня, ферма, пташнік)
Праграма ў 2-гі дзень:
Крэва
Крэва было сталіцаю ўдзельнага княства, якое ў 1338 г. Гедымін аддаў свайму сыну Альгерду. За сваю гісторыю Крэўскі замак быў сведкам шматлікіх гістарычных падзей. У 1382 г. тут, у падзямеллі Княжацкай вежы, быў задушаны па загаду Ягайлы яго дзядзька, князь Кейстут, асноўны прэтэндэнт на велікакняжацкі прастол. У 1385 г. у Крэўскім замку былі прынятыя ўмовы аб'яднання Літвы і Польшчы пад уладай Ягайлы (вядомыя ў гісторыі як Крэўская вунія). У 1443 г. замак быў узяты войскамі князя Свідрыгайлы, які ваяваў за велікакняжацкі прастол з князем Жыгімонтам. У 1503-1506 гг. замак знаходзіўся пад аблогай і быў значна разбураны. Пазней тут, у Княжацкай вежы, жыў беглы князь Андрэй Курбскі. Аднак ужо ў ХVІ ст. вядомы дыпламат Сігізмунд Герберштэйн адзначаў, што Крэва – горад «з пакінутым замкам».
|
|
|
|
|