|
Праграма № 9
Працягласць: 2 дні/1 ноч
Маршрут: Бярэсце - Пінск
ФОТАГАЛЕРЭЯ
Праграма ў 1-шы дзень:
Бярэсце
Аглядная экскурсія па Бярэсці пазнаёміць Вас з найболш значнымі архітэктурнымі помнікамі горада. Гэтак жа Вы наведаеце мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць – герой". Падчас экскурсіі Вы атрымаеце інфармацыю аб розных перыядах гісторыі Брэсцкай крэпасці. У археалагічным музеі "Старажытнае Бярэсце" дэманструюцца раскопкі горада IX-XIII стст., убачанае, не пакіне Вас абыякавымі. У музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці", аналога якому няма на тэрыторыі СНД, экспазіцыю складаюць прадметы мастацтва і антыкварыят, затрыманыя берасцейскімі мытнікамі пры спробе незаконнага вывазу за мяжу. Экспанаты музея "Чыгуначнай тэхнікі", які Вы наведаеце, даюць магчымасць адчуць моц, прыгажосць, унікальнасць і значнасць ідэй, рэалізаваных пры стварэнні чыгунак і чыгуначнай тэхнікі.
Праграма ў 2-гі дзень:
Пінск
Пінск - адзін з найстаражытных гарадоў Беларусі. Як і ў былыя часы, ён і цяпер гуляе значную ролю ў жыцці Палессі. Дзякуючы свайму выгоднаму геаграфічнаму становішчу - у вузле рэк, якія ўпадаюць у Балтыйскае і Чорнае моры, на шляхі "з вараг у грэкі" - Пінск стаў месцам, дзе сустракаліся розныя культуры, і гэтыя сустрэчы ў выніку спарадзілі той непаўторны каларыт, якім горад славіцца дагэтуль.
- касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі XVI ст. і кляштар францысканаў XIV ст.
- палац Бутрымовічаў XVIІІ ст.
- калегіум езуітаў XVІІ ст. + музей
- касцёл Святога Карла Барамеўша XVIІІ ст.
- сабор Святой Барбары і кляштар бернардынаў XVIІІ ст.
У кошт тура ўваходзіць:
- транспарт: праезд камфартабельным аўтобусам
- экскурсіі: па маршруце
- сілкаванне: 1 сняданак
- пражыванне ў гатэлі "Прыпяць" Пінск: 1 ноч
Кошт праграмы
За дадатковую плату:
- катанне на цеплаходзе
- абед
Тэлефануйце і прыходзьце!
Тэл./ф.: +375 17 200 04 68 Маб. тэл.: +375 29 677 00 46 г. Мінск, зав. Праязны, 3-1
ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ
|
|
|