Бел  Рус  Eng
                        

                        

ICQ:
605740329
E-mail
istoriatour@gmail.com

Наш нумар:
017 285 64 74
Velcom
029 677 00 46
029 922 10 85
MTC
029 577 90 89
Life
025 548 02 63
Наш адрас:
г. Мінск, вул. Сурганава, 76 - 108.
Сувязь з дырэктарам:
t.a.bardina@gmail.com
029 653 65 40

 

Экскурсія-анімацыя “Рыцарскі падворак”

 

27.08.2011

Мінск-Крэва-Баруны-Гальшаны-Бянюны-Мінск


Адлегласць: 250 км. 

Працягласць экскурсіі: 10 г. 


Мінулі стагоддзі, а разам з імі эпоха рыцараў, аднак дух рыцарства жыве ў кожным з нас, проста сёння ён прыглушаны гарадской мітуснёй і процьмай неадкладных спраў. Але нягледзячы на гэта, ў Вас ёсць магчымасць трапіць у атмасферу загадкавага, высакароднага і таямнічага Сярэднявечча ў палацы роду Карчэўскіх, што ў Бянюнах.

Адчуць атмасферу даўніх эпох вы зможаце ўжо на шляху да палаца, даведаўшыся пра слаўную мінуўшчыну нашых продкаў – ліцвінаў.

У самім палацы музыкі і акторы з радасцю прадэманструюць Вам сваё мастацтва. Рыцары падзеляцца сваімі сакрэтамі баўлення часу. Іх жыццё складалася не толькі з ваенных паходаў: так на рыцарскім падворку ў любую пару года старэйшыя і больш вопытныя рыцары навучалі маладых як абыходзіцца з дзідай, мячом, булавой, лукам і арбалетам. А самае галоўнае, Вы не будзеце баковым назіральнікам, жыхары палаца прапануюць разам развучыць старадаўнія танцы пад чароўныя гукі дуды, паўдзельнічаць у сярэднявечных рыцарскіх забавах… Занятак знойдзецца ўсім!

 

 

27.08.2011

Мінск-Крэва-Баруны-Гальшаны-Бянюны-Мінск


У праграме:

Крэва
• замак XIV ст.

Баруны
• касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар базыльянаў XVIIІ cт.

Гальшаны
• замак XVII cт.
• касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар францысканаў XVII cт.

Бянюны
• экскурсія па сядзібе Карчэўскіх
• рыцарскія баі
• сярэднявечныя танцы і забавы
• сярэднявечная музыка
• конкурсы: “П’яны кат”, “Сярэднявечныя лыжы”, “Колцы”, “Стральба з лука”, “Бой з рыцарам”, “Кіданне дзіды”, “Цяжкі меч”, “Сярэднявечны дарц”, “Урок гістарычнага фехтавання”, “Куракід”



Кошт 130 000 

У кошт уваходзіць:

праезд аўтобусам
экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
анімацыйная праграма 
кафа/гарбата




Тэлефануйце, лістуйце, прыходзьце!

Наша рассылка

Экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТАМАСТАК
Алег Белавусаў


РЭТРА-ТАВАРЫСТВА
"Наша Перамога"