|
Праграма № 14
Працягласць: 2 дні/1 ноч
Маршрут: Менск – музей "Дудуткі" (Пціч) – Смаргонь – Крэва – Баруны – Гальшаны – шляхецкая сядзіба Карчэўскіх (Бянюны)– Менск
Праграма ў 1-шы дзень:
Менск
Менск – сталіца Беларусі. Вы здзейсніце вандроуку ў часе: Полацкае княства – Вялікае княства Літоўскае – Рэч Паспалітая. Вы ўбачыце выдатныя архітэктурныя помнікі - касцёлы, цэрквы, кляштары, гарадскую ратушу, старажытную Нямігу, Верхні горад і Траецкае прадмесце. Прагуляецеся па пляцы Незалежнасці і пляцы Перамогі, а таксама палюбуецеся прыгажосцямі Менска з вышыні птушынага палёту.
- царква Святога Духа і кляштар бернардынак XVII ст.
- царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла XVII ст.
- касцёл Найсвяцейшай Панна Марыі і кляштар езуітаў XVIIІ ст.
- касцёл Святых Сымона і Алены ХХ ст.
- касцёл Святога Язэпа і кляштар бернардынаў XVII ст.
- кляштар базільянаў і базільянак XVII ст.
- ратуша XVIIІ ст.
- пішчалаўскі замак ХІХ ст.
- траецкае прадмесце ХІХ ст.
- верхні горад XVII ст.
- плошча Перамогі ХХ ст.
- плошча Незалежнасці XVIIІ-ХХІ стст.
- нацыянальная бібліятэка ХХІ ст. + глядацкая пляцоўка
Музей “Дудуткі” (Пціч)
З Дудуткамі звязанае жыццё найстарэйшага ў Беларусі, найвядомага ў развіцці еўрапейскай культуры роду Ельскіх. Адпраўляючыся ў Дудуткі, мы павінны быць гатовыя да гістарычнай вандроўкі... у нашы дні. І пазнаёміцца нам выпадзе не толькі з лёсам адной калісьці знакамітай сядзібы, натуральна ўмантаванай у гісторыю края, не толькі з музеем матэрыяльнай культуры, музеем тэхналогій або цэхамі рамёстваў, але і з “музеем” жыцця невялікай групы нашых сучаснікаў.
- наведванне млына з пачастункам
- агляд рамесніцкіх цэхаў (цяслярны, ганчарны, кавальскі, ткацкі, саломапляцення)
- удзел турыстаў у рамесніцкай вытворчасці ў кавальскім і цяслярскім цэхах
- наведванне пякарні з пачастункам (хлеб, масла, сыр) і наведванне бровара з пачастункам (самагонка)
- агляд музейнага заасада і музейнай гаспадаркі (страусы, дзікі, алені; стайня, ферма, пташнік)
Праграма ў 2-гі дзень:
Крэва
Крэва было сталіцаю ўдзельнага княства, якое ў 1338 г. Гедымін аддаў свайму сыну Альгерду. За сваю гісторыю Крэўскі замак быў сведкам шматлікіх гістарычных падзей. У 1382 г. тут, у падзямеллі Княжацкай вежы, быў задушаны па загаду Ягайлы яго дзядзька, князь Кейстут, асноўны прэтэндэнт на велікакняжацкі прастол. У 1385 г. у Крэўскім замку былі прынятыя ўмовы аб'яднання Літвы і Польшчы пад уладай Ягайлы (вядомыя ў гісторыі як Крэўская вунія). У 1443 г. замак быў узяты войскамі князя Свідрыгайлы, які ваяваў за велікакняжацкі прастол з князем Жыгімонтам. У 1503-1506 гг. замак знаходзіўся пад аблогай і быў значна разбураны. Пазней тут, у Княжацкай вежы, жыў беглы князь Андрэй Курбскі. Аднак ужо ў ХVІ ст. вядомы дыпламат Сігізмунд Герберштэйн адзначаў, што Крэва – горад «з пакінутым замкам».
Баруны
У 1700 г. з мястэчка Вішнева «разам з маёмасцю і настаўнікам» у Баруны была пераведзена базыльянская школа, спачатку 3-гадовая, а з 1780 г. – 6-гадовая (праіснавала да 1833 г.). Па ўзроўню і выніках сваёй адукацыйнай дзейнасці базыльянскі ордэн саступаў толькі ордэну езуітаў. У XIX ст. барунская базыльянская школа стала знакамітай дзякуючы сваім выхаванцам, якія пакінулі выдатны след у навуцы, культуры і грамадскім жыцці Беларусі, Літвы, Польшчы. Сярод іх вядомыя пісьменнікі, сябры Адама Міцкевіча – Антон Эдвард Адынец і Ігнацій Ходзька. Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла быў пабудаваны ў 1747-1753 гг. дзякуючы намаганням і фундацыі мітрапаліта кіеўскага і галіцкага Л. Кішкі.
- касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар базыльянаў XVIIІ cт.
Гальшаны
Мястэчка слаўнае не толькі замкам які быў збудаваны па загадзе Паўла Сапегі ў XVII ст., але і касцёлам Святога Яна Хрысціцеля і кляштаром францысканаў XVII ст.
“... Павал Сапега будаваў касцёл і кляштар. І пажадаў каб будаўніцтва было скончана 6 жніўня 1618 г. Калі не справяцца – няхай крыўдуюць на сябе. Заспяшаліся майстры, але раптам адна са сцен абвальваецца. Зноў яе адбудавалі і зноў яна абвалілася. Перапалоханыя майстры, параіўшыся, вырашылі: патрэбная патаемная ахвяра. А будзе ёй тая з жонак, якая першая прынясе мужу полудзень. Вельмі хваляваўся малады камешчык і прадчуванне не падманула яго...” Яго маладую жонку замуравалі ў кляштарную сцяну. 3 таго часу шмат разоў перабудоўваліся і замак, і касцёл, і царква, а манастыр стаіць. Колькі гадоў таму пры ачышчэнні склепаў, з-пад кладкі кляштарнай сцяны быў выцягнуты шкілет. У той жа дзень па ўсёй сцяне манастыра пайшла вялікая расколіна. Змучаная душа Белай Дамы ніяк не знойдзе спакою...
Шляхецкая сядзіба Карчэўскіх (Бянюны)
З пісьмовых крыніцаў вядома, што сядзіба ў Бянюнах існавала з пачатку XVI ст. Тады гэта было ўладанне татарскага роду Фурсаў. На працягу XVI-XVIII стст. сядзіба часта змяняла ўладальнікаў. І вось у 1809 г. сядзібу з зямельнымі ўладаннямі плошчай 316 дзесяцін купляе Юзэф Карчэўскі герба "Самсон" (1781-1835 гг.). Пасля войны 1812 г. Юзэф Карчэўскі пачаў будаўніцтва новай сядзібы. У 1828 г. будаўніцтва было скончана. У Бянюнах была каштоўная калекцыя карцін, кніг і фамільных рэліквій. Усе гэтыя каштоўнасці былі скрадзены Чырвоным Войскам у 1939 г. Зараз на аб'екце працягваюцца працы па аднаўленні і рамонце, але не гледзячы на гэта, мы імкнемся максімальна праўдападобна перадаць атмасферу шляхецкага двара, якая раней панавала ў старадаўнім маёнтку.
- рыцарскія баі
- старадаўняя музыка і спевы
- старадаўнія гульні і танцы: "Маразуля", "Бранль Пралек", "Друмул Дракуле", "Тотэнтанц", "Ойра", "Удавец", "Явар", "Цяцерка", "Лявоніха", "Падыспань", "Анёл", "Верабей" і інш.
- рыцарскія конкурсы: “П’яны кат”, “Бой на мяккіх мячах”, “Стральба з лука”, “Аблачэнне ў рыцарскі даспех”, “Кіданне дзіды”, “Сэрсо”, “Цяжкі меч”
- катанне на кані
У кошт тура ўваходзіць:
- транспарт: праезд камфартабельным аўтобусам
- экскурсіі: па маршруце
- сілкаванне: 2 сняданкі
- пражыванне ў гатэлі: 1 ноч
- тэматычная праграма
- катанне на кані
ФОТАГАЛЕРЭЯ
Кошт праграмы
За дадатковую плату:
Тэлефануйце і прыходзьце!
Тэл./ф.: +375 17 200 04 68 Маб. тэл.: +375 29 677 00 46 г. Мінск, зав. Праязны, 3-1
ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ |
|
|