Бел  Рус  Eng
                        

                        

Skype
historia-tour
E-mail
t.a.bardina@gmail.com

029 677 00 46
017 200 04 68


Праграма № 1

Працягласць: 2 дні/1 ноч


Маршрут: Гародня + Аўгустоўскі канал - Мураванка - Ліда - Наваградак


ФОТАГАЛЕРЭЯ


Праграма ў 1-шы дзень:

Гародня

Гародня па праве завецца горадам-музеем. Ён захаваў старажытную планіроўку і вялікая колькасць першакласных помнікаў дойлідства, якія належаць розным архітэктурным стылям: ад пабудоў гарадзенскай архітэктурнай школы XII ст. да будынкаў мадэрністаў і канструктывістаў XX ст. Сэрца горада пачало біцца на Замкавай гары. Стары замак, Новы замак сталі музеямі з багатай экспазіцыяй. У мінулым горад выконваў ролю рэзідэнцыі князёў ВКЛ і сталіцы Рэчы Паспалітай, з горадам звязаныя лёсавызначальныя падзеі гісторыі Беларусі.

  • Гарадзенскі новы замак XVIII ст.+ музей
  • Гарадзенскі стары замак Стэфана Баторыя XII ст. + музей
  • царква Каложская XII ст.
  • сінагога харальная ХХ ст.
  • царква Нараджэння Найсвяцейшай Маці Божай і кляштар базыльянак XVIII ст.
  • касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар бернардынаў XVII ст.
  • касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканаў XVIII ст.
  • касцёл Святога Францыска Ксаверыя XVII ст.
  • кірха Святога Яна ХІХ ст.
  • аптэка XVIII ст.

Катанне на параходзе па Аўгустоўскім канале, унікальным гідратэхнічным збудаванні першай паловы ХІХ стагоддзя. Аўгустоўскі канал – гэта трансгранічная водная артэрыя. Дзякуючы яму ўсе водныя артэрыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы завязаныя ў адзін вузел. Агульная працягласць канала цяпер складае 102,5 кіламетры, з якіх 22 кіламетры праходзіць па тэрыторыі Беларусі (ад беларуска-польскай мяжы да ўпадання ў Нёман). Усіх, хто мроіць пра рамантыку вандровак, марыць убачыць не кранутыя цывілізацыяй мясціны роднай зямлі і адчуць подых прыроды, чакае чароўны куток Гарадзенскай вобласці.

Праграма ў 2-гі дзень:

Мураванка
Сярод найбагацейшай архітэктурнай спадчыны Беларусі царква ў Мураванцы займае пачэснае месца. Цяжка знайсці ў нас будынкі больш арыгінальныя паводле стылістыкі і самавітасці. Не так шмат старажытных храмаў дайшло да нас у першасным выглядзе… А змуравалі яе яшчэ ў 1524 г. Храм цытадэль узняты на падмурак з валуноў. Магутны будынак фланкіраваны па кутах абарончымі вежамі, у якіх зробленыя байніцы.

  • царква Нараджэння Маці Божай XVI cт.

Ліда

Датай узнікнення Ліды лічаць 1323 год – пачатак узвядзення Лідскага замка, вакол якога паступова вырас горад. Лідскі замак – адзін з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі (памеры замкавага двара прыкладна 80х80 м.). У тыя часы Вялікім князем Літоўскім быў князь Гедымін, які ўвайшоў ў гісторыю, як таленавіты ваяр з крыжакамі.

Наваградак
Першыя згадкі пра Наваградак адносяцца да 1044 г. Наваградак – першая сталіца Вялікага княства Літоўскага. Наваградак мае унікальны помнік абароннага дойлідства эпохі сярэднявечча – замак, якія збудаваны на Замкавай гары). Узведзены ў старажытным цэнтры горада як велікакняжацкая рэзідэнцыя. У 1253 г. ад імя Папы Рымскага ў Наваградку быў каранаваны першы і апошні кароль Літвы – Міндоўг. Горад слаўны сваім гістарычным мінулым і непаўторнай архітэктурай.

У кошт тура ўваходзіць:

  • транспарт: праезд камфартабельным аўтобусам
  • экскурсіі: па маршруце
  • сілкаванне: 1 сняданак
  • пражыванне ў гатэлі "Турыст" Гародня: 1 ноч

Кошт праграмы

За дадатковую плату:
•   абед
•   уваходныя квіткі ў музеі
•   катанне на параходзе па Аўгустоўскім канале.


Тэлефануйце і прыходзьце!

Тэл./ф.: +375 17 200 04 68
Маб. тэл.: +375 29 677 00 46
г. Мінск, зав. Праязны, 3-1

 

ПАКІНУЦЬ ЗАЯЎКУ



Экскурсіі па Вялікім Княстве Літоўскім

ФОТАМАСТАК
Алег Белавусаў


РЭТРА-ТАВАРЫСТВА
"Наша Перамога"